Усю зіму, стаміўшыся ад холаду і маразоў, людзі чакаюць надыходу вясны. А каб яна хутчэй прыйшла, яны клічуць яе, спадзеючыся на хуткі прыход. Так было даўней, так ёсць і цяпер.
Вясну гукалі сёлета васьмікласнікі, сабраўшыся разам 11 сакавіка 2021 г. на чарговы беларускамоўны чацвер. Яны гаварылі пра традыцыйныя святкаванні сваіх продкаў, пра тое, што нельга забываць сваёй даўніны, што трэба цаніць і ведаць сваю культуру.